У заапарку японскага горада Сайтама ўпершыню на публіцы з'явіліся белыя тыграняты

2 мая 2013

І пры гэтым адразу чацвёра. Паглядзець на іх прыйшлі сотні чалавек. Тыграты нарадзіліся паўтара месяца таму. І да сённяшняга дня жылі з маці-тыгрыцай у спецыяльным вальеры. Калі малыя  памацнелі, іх вырашылі перавесці на свежае паветра. Імёны малым яшчэ не прыдумалі. Паводле традыцыі свае варыянты будуць прапаноўваць наведвальнікі заапарка. Афіцыйную цырымонію аб'явы імёнаў правядуць напрыканцы мая. Белыя тыгры сустракаюцца вельмі рэдка. Лічыцца, што ў свеце іх не больш як 200 асобін.