У заапарку Тбілісі папаўненне

8 ноября 2013
Белая тыгрыца другі раз за год нарадзіла трайнят. Нованароджаныя і самка па мянушцы Кэмеран здаровыя. Як мяркуецца, на свет з'явіліся дзве тыгрыцы і адно тыграня. Аднак даведацца дакладна супрацоўнікі заапарка змогуць толькі пазней, калі Кэмеран адыдзе ад родаў, а самі малышы падрастуць і набяруцца моцы. Белы тыгр - рэдкая афарбоўка бенгальскага тыгра. Такія жывёліны сустракаюцца раз прыкладна на 10 тысяч звычайных асобін.