У заапарку Растова-на-Доне паказалі кацянят далёкаўсходняга леапарда

8 сентября 2015

Траіх кацянят далёкаўсходняга леапарда паказалі наведвальнікам заапарка Растова-на-Доне. Зараз у Чырвонай кнізе 90 асобін гэтага рэдкага віду, які вымірае. Нарадзіліся кацяняты тры месяцы таму, але былі на карантыне. У няволі трайняты з'яўляюцца вельмі рэдка,  апошні раз такое адбывалася больш за 10 гадоў таму. У дзікай жа прыродзе далёкаўсходнія леапарды жывуць усяго ў трох краінах. Больш як паўсотні - у Расіі, яшчэ каля 10 - у Кітаі і КНДР.