У заапарку горада Амневіль - на ўсходзе Францыі - некалькі дзён таму на святло з'явіліся 5 беласнежных ільвянят. Паводле слоў заолагаў, малыя адчуваюць сябе выдатна. У прыродзе львяняты з шэрсцю такога колеру - з'ява вельмі рэдкая. Колер жывёл абумоўлены лейкізмам - асаблівым відам мутацыі, пры якім шэрсць становіцца белай, а скура - ружовай, бо ў ёй няма клетак-меланацытаў.
У заапарку Амневіля на свет з'явіліся 5 беласнежных ільвянят
22 апреля 2015













