Двухмесячнага шчанюка радэзійскага рыджбека па мянушцы Райна выхоўваюць разам з дзіцянём гепарда Рууксай, якога не прыняла маці. Малыя выдатна ўжыліся - яны гуляюць днямі напралёт і нават ядуць з адной міскі. Супрацоўнікі звярынца не збіраюцца разлучаць дружбакоў. У заапарку нават падумваюць пасяліць гепарда і сабаку ў адным вальеры, калі яны вырастуць.














