У заапарку амерыканскага горада Тусон святкуюць нараджэнне сланяняці

22 августа 2014
У заапарку амерыканскага горада Тусон, у штаце Арызона, святкуюць нараджэнне сланяняці. Малая з'явілася на святло мінулай ноччу. Яе нарадзіла афрыканская сланіха па мянушцы Семба. Гэта трэція паспяховыя роды, якія працаўнікі заапарка прынялі ў сланіхі. Паводле слоў ветэрынараў, і маці, і малая адчуваюць сябе добра. Іх перавялі ў асобны вальер, дзе яны будуць знаходзіцца трое сутак. Ужо праз тыдзень малую абяцаюць паказаць публіцы.