У заапарку амерыканскага горада Тампа публіцы паказалі дзіцяня дымчатага леапарда

24 марта 2015

Зараз яму ўсяго два тыдні. Малога выкупалі і пакармілі перад аб'ектывамі тэлекамер. Калі кацяня дасягне трохмесячнага ўзросту, у заапарку вырашаць яго далейшы лёс. Гэты прадстаўнік сямейства каціных з'яўляецца адным з самых рэдкіх насельнікаў звярынцаў. Ва ўсім свеце іх існуе ўсяго 87 асобін. У дзікай прыродзе дымчатых леапардаў засталося каля 10 тысяч. Высокія тэмпы знішчэння лясоў, паляванне і браканьерства зрабілі гэты від выміраючым.