Пад заваламі могуць знаходзіцца да 14-ці чалавек. Знойдзены адзін загінуўшы. З рознымі траўмамі шпіталізаваныя 11, паведамляюць у МНС Расіі. Зараз пажар на месцы надзвычайнага здарэння патушаны, вядзецца разбор завалаў і праверка ўсіх кватэр. Жылля пазбавіліся каля 100 чалавек. Іх змясцілі ў найбліжэйшай школе. Папярэдняй прычынай надзвычайнага здарэння ўлады называюць выбух бытавога газу. Паводле іншых звестак, прычынай маглі стаць балоны са звадкаваным газам, якія няправільна захоўваліся. У выніку агонь распаўсюдзіўся на ўсе дзевяць паверхаў, акрамя таго, адбылося частковае абвальванне сцен. Паводле слоў відавочцаў, выбухаў было некалькі.
У жылым доме ў Валгаградзе прагрымеў выбух
21 декабря 2015













