У Жэнеўскім аэрапорце робат дапамагае пасажырам несці багаж

18 мая 2016

Госці Жэневы змогуць пазбегнуць неабходнасці несці свой цяжкі багаж. У швейцарскім аэрапорце робат дапамагае пасажырам. Тэсціраванне завершыцца на гэтым тыдні. Робат Леа не толькі перавозіць груз вагой да 35 кілаграмаў, але і рэгіструе яго, а таксама друкуе пасадачны талон і код на атрыманне багажу. У памочніка ёсць сістэма абыходу перашкод, што дазваляе яму свабодна перамяшчацца нават у натоўпе. Робат, названы ў гонар Леанарда да Вінчы стварылі швейцарскія навукоўцы.