У Жэневе скончыўся першы раўнд расійска-амерыканскіх перамоў па Сірыі

13 сентября 2013

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры абмяркоўвалі магчымасць і ўмовы перадачы сірыйскай хімічнай зброі пад міжнародны кантроль. Перамовы былі складанымі. Удзельнікі сустрэчы прытрымваюцца розных падыходаў да рашэння сірыйскага пытання. Амерыканскі бок выступае за ваенныя дзеянні. Расія спадзяецца на сілу дыпламатыі. Сёння перамовы працягнуцца. Яны пройдуць у два этапы. Запланавана сустрэча Лаўрова, Кэры і спецыяльнага прадстаўніка генсакратара ААН Лахдара Брахімі.


Тым часам, Сірыя стала паўнавартасным удзельнікам Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі. Аб гэтым заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры ААН - Джафары, адпаведны загад быў падпісаны прэзідэнтам краіны Башарам Асадам. Гэтую навіну прывітаў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.