У Жэневе сёння стартуе новы раўнд непрамых перамоў па Сірыі

14 марта 2016

У швейцарскую сталіцу ўжо прыбылі прадстаўнікі ўрада і апазіцыі. Афіцыйныя сустрэчы пачнуцца ўвечар. Абмеркаванне будзе сканцэнтравана на праблемах, звязаных з правядзеннем выбараў, фарміраваннем новага ўрада Сірыі і падрыхтоўкай новай канстытуцыі. Аб спыненні агню і забеспячэнні гуманітарнага доступу ў блакіраваныя раёны краіны гаварыць, хутчэй за ўсё, не будуць, бо гэтым займаюцца дзве профільныя мэтавыя групы.

А напярэдадні Сірыя стала галоўнай тэмай перамоў у Парыжы. Там сустрэліся кіраўнікі МЗС краін Еўропы і дзяржсакратар ЗША. Па выніках Джон Кэры заклікаў Дамаск супрацоўнічаць у пастаўках гуманітарнай дапамогі і паважаць працэс перамоў, нацэлены на дасягненне палітычнага рашэння.