У Жэневе аднаўляюцца кансультацыі па ўрэгуляванні сірыйскага канфлікту

9 марта 2016

Гэта анансаваў спецпасланнік генсака ААН Стафан дэ Містура. Але склад удзельнікаў дыпламат не назваў. Чакаецца, што ўсе ўдзельнікі дыялогу збяруцца толькі ў сярэдзіне сакавіка. Галоўныя тэмы новага раўнда перамоў засталіся ранейшымі: спыненне агню, новая канстытуцыя, а таксама правядзенне ў Сірыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Нагадаем, з 27 лютага ў Сірыі дзейнічае рэжым перамір'я. Дамовіцца аб спыненні агню атрымалася дзякуючы сумесным высілкам Расіі і ЗША.