У Жэневе праходзіць штогадовы аўтасалон

7 марта 2018

Вядучыя канцэрны свету да канца наступнага тыдня прапануюць свае навінкі. Праўда, гэтым разам не будзе дзяўчат-мадэляў, якія прыцягваюць увагу да стэндаў кампаній. Замест іх ля машын будуць стаяць тэхнічныя спецыялісты. Асноўны трэнд салона - клопат аб экалогіі. Аматарам хуткасці няпроста адмовіцца ад дызельнага рухавіка. Але зрабіць гэта, відавочна, прыйдзецца, прынамсі, у Еўропе. Германія, Італія, Бельгія і Францыя ўводзяць на іх забарону. Спачатку на старыя, а ў будучыні і на ўсе дызельныя аўтамабілі.