У Жэневе абмяркоўваюць праект дагавора па пытанні аб змене клімату

9 февраля 2015

Асноўная мэта новага дакумента - забеспячэнне такога ўзроўню паніжэння сусветных выкідаў, які дазволіць не дапусціць павышэння агульнай тэмпературы на Зямлі больш чым на 2 градусы. (Гэта крытычная кропка, пры якой, па меркаванні навукоўцаў, на планеце будуць адбывацца небяспечныя і незваротныя працэсы. У прыватнасці - раставанне льдоў, павышэнне ўзроўню вод, пачашчэнне засух, а таксама недахоп прадуктаў.) Чакаецца, што выніковы дакумент будзе прадстаўлены на канферэнцыі па клімаце ў Парыжы ў снежні.