У Жэневе пачынае працаваць Канстытуцыйны камітэт Cірыі

30 октября 2019

Канстытуцыйны камітэт Сірыі пачынае сёння працаваць у Жэневе. Цырымонія адкрыцця адбудзецца днём пры ўдзеле 150 дэлегатаў ад урада арабскай рэспублікі, апазіцыі і цывільнага грамадства. Рашэнне наконт стварэння Канстытуцыйнага камітэта было прынята на кангрэсе сірыйскага нацыянальнага дыялогу, што прайшоў летась у Сочы. Асноўнай задачай камітэта павінна стаць падрыхтоўка канстытуцыйнай рэформы і наступнае правядзенне выбараў у Сірыі на яе аснове.