У Жоўтым моры пачынаюцца работы па ўздыме паўднёвакарэйскага парома Сэволь

18 апреля 2014
Зараз судна абследуюць сотні вадалазаў. Іх спробам патрапіць у корпус перашкаджаюць дрэнныя ўмовы надвор'я. На гэты момант вядома пра 28 загінуўшых. Ратавальнікі чакаюць, што колькасць ахвяраў будзе вымярацца сотнямі. Усяго на борце парома знаходзіліся 475 пасажыраў. Выратаваць атрымалася толькі 179. Астатнія лічацца прапаўшымі без вестак. Паліцыя расследуе прычыны аварыі.