У Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы стартавалі сумесныя польска-амерыканскія вучэнні

4 марта 2015

У манеўрах прымаюць удзел вайскоўцы мотастралковых падраздзяленняў дзвюх краін. Прычым амерыканскія вайскоўцы прыбылі ў рэгіён са сваёй тэхнікай - бронетранспарцёрамі і баявымі машынамі пяхоты. Колькі ўсяго чалавек і адзінак тэхнікі задзейнічана ў вучэннях - не паведамляецца. Вядома толькі, што амерыканскія салдаты прабудуць у Польшчы да сярэдзіны месяца.