У Замбіі прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

21 января 2015

У Замбіі прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, прычына якіх - раптоўная смерць кіраўніка дзяржавы Майкла Саты ў кастрычніку мінулага года. У прэзідэнцкай гонцы ўдзельнічалі 11 кандыдатаў, аднак аглядальнікі лічаць, што галоўная барацьба разгарнулася паміж міністрам абароны і юстыцыі Эдгарам Лунгу і лідарам Аб'яднанай партыі за нацыянальнае развіццё Хакаіндзэ Хічылемам. Абодва кандыдаты абяцалі развіваць бясплатную адукацыю і ахову здароўя. Пераможца выбараў будзе ўзначальваць паўднёва-афрыканскую краіну астатнія 18 месяцаў прэзідэнцкага тэрміна Саты. Новыя выбары вызначаны на 2016 год.