У заключны дзень выбараў у Еўрапарламент галасаванне пройдзе ў 21 дзяржаве ЕС з 28

26 мая 2019

У заключны дзень выбараў у Еўрапарламент галасаванне пройдзе ў 21 дзяржаве ЕС з 28, у тым ліку Францыі, Германіі, Італіі і Іспаніі. Свой выбар ужо зрабілі Нідэрланды, Вялікабрытанія, Ірландыя, Латвія, Славакія, Чэхія і Мальта. Па выніках будзе абраны  751 дэпутат. Іх колькасць ад кожнай краіны вылічваецца па прынцыпе,  прапарцыянальным колькасці насельніцтва. Больш за ўсё крэслаў у Еўрапарламенце ў Германіі - 96, а ў Кіпра і Люксембурга - усяго па 6.