У Забайкальскім краі сёння аб’яўлена жалоба

2 декабря 2019
У Забайкаллі  сёння жалоба па ахвярах нядзельнага ДТЗ. Учора аўтобус, у якім знаходзіліся 43 пасажыры і вадзіцель, зваліўся з моста на лёд ракі Куэнгі. 19 загінулі, яшчэ 22 чалавекі пацярпелі. Пакуль апазнана толькі 17 цел. Паводле папярэдніх звестак, у машыны разарвала кола, і вадзіцель страціў кіраванне. Заведзена крымінальная справа.