У Забайкальскім краі Расіі з-за стэпавых пажараў рыхтуюцца ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння

25 апреля 2019

Ад агню пацярпелі больш як 30 чалавек. У бальніцы звярнуліся 85 жыхароў. Каля сотні дамоў згарэлі. Рэгіянальны ўрад пачаў першыя выплаты. Пакінутых без прытулку чакаюць дадатковыя кампенсацыі. Для тушэння лясных пажараў не хапае па меншай меры тысячы чалавек. 

Бушуюць прыродныя пажары  і ў Нарвегіі. Там з-за ўзгаранняў эвакуіравалі жыхароў каля 150 дамоў. Ужо трэці дзень аварыйныя службы змагаюцца з агнём у лясах. Кантроль над сітуацыяй пакуль устанавіць не ўдаецца.