У Забайкаллі турыстычны аўтобус упаў з моста

1 декабря 2019

У Забайкальскім краі турыстычны аўтобус, які ехаў са Среценска ў Чыту, сёння раніцай упаў з моста ў раку Куэнга. У салоне знаходзіліся больш як 40 пасажыраў, 15 (у тым ліку дзіця), паводле папярэдніх звестак, загінулі. 18 атрымалі цяжкія траўмы. Як паведамляецца, у аўтобусе ехалі расіяне. На месцы ДТЗ зараз працуюць медыкі, задзейнічаны верталёт. Паведамляецца, што ў аўтобуса лопнула кола, і вадзіцель не справіўся з кіраваннем.