У Паўднёвай Карэі зафіксавалі першы выпадак захворвання на новы тып пнеўманіі

20 января 2020
Каранавірус з Кітая дабраўся да Паўднёвай Карэі - там зафіксавалі першы выпадак захворвання на новую пнеўманію. Носьбітам віруса аказалася грамадзянка КНР. Паміж тым у самой Паднябеснай ужо тры чалавекі памёрлі. Агульная колькасць людзей, якія заразіліся, - 217. У асноўным гэта людзі, якія наведвалі Ухань - кітайскі горад, дзе здарылася першая ўспышка захворвання. Таксама выпадкі каранавіруса зафіксаваныя ў Японіі і Тайландзе.