У Паўднёвай Карэі расце колькасць пацыентаў з новым смяротным вірусам

12 июня 2015

У Паўднёвай Карэі расце колькасць пацыентаў з каронавірусам блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому. За суткі ў краіне зафіксавалі яшчэ 4 выпадкі. Сярод ахвяр ужо 10 чалавек. Каронавірус блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому, па словах медыкаў, не мае асаблівых сімптомаў на пачатковых стадыях. Якой-небудзь вакцыны або лекаў ад гэтага захворвання пакуль не існуе.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак у неспрыяльныя па вірусе краіны.