У Паўднёвай Карэі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта

4 мая 2017

Больш за мільён чалавек прагаласавала на выбарчых участках. Падлік галасоў, пададзеных датэрмінова, пачнецца пасля асноўнага галасавання, прызначанага на 9 мая. Самі выбары таксама праводзяцца раней за тэрмін пасля імпічменту прэзідэнта Пак Кын Хе, якую абвінавацілі ў карупцыі. Зараз найболей верагодным кандыдатам на пасаду прэзідэнта лічыцца Мун Чжэ Ін. Паводле апошніх сацапытанняў, яго падтрымлівае 42,5% выбаршчыкаў.