У Паўднёвай Карэі арыштавалі капітана патанулага парома

19 апреля 2014
Яму і дваім членам экіпажа пагражае пажыццёвае зняволенне за невыкананне службовых абавязкаў. Паліцыя высветліла, што да катастрофы 69-гадовы камандзір перадаў штурвал неспрактыкаванаму трэцяму памочнику, а калі судна наляцела на мелізну, капітан у ліку першых пакінуў паром.
Нагадаю, судна перавозіла амаль 500 чалавек, у асноўным, школьнікаў. У спісе загінуўшых - 32 чалавекі, 264 зніклі без вестак. Выратавальная аперацыя працягваецца трэція суткі.