У Паўднёвай і Паўночнай Караліне ідуць аднаўленчыя работы

7 октября 2015

Абодва штаты сур'ёзна пацярпелі пасля ўрагану "Хаакін". Толькі ў Калумбіі - сталіцы Паўднёвай Караліны - выпала больш як паўметра ападкаў. Загінулі, паводле апошніх звестак, 17 чалавек. У спісе пацярпелых і без вестак прапаўшых сотні. Больш за 40 000 жыхароў штата застаюцца без электрычнасці і пітнай вады. У правалы на шашы патрапіла адразу некалькі аўтамабіляў. Паводле слоў сіноптыкаў, у найбліжэйшы час у Паўднёвай Караліне зноў чакаюцца праліўныя дажджы.