У Паўднёвай Азіі - нечаканае пахаладанне

25 января 2016

Ў Японіі ахвярамі снегападаў сталі двое, па ўсёй краіне больш як 200 чалавек трапілі ў бальніцы. Паралізаваныя транспартныя зносіны - з перабоямі ходзяць цягнікі, у аэрапортах адменена каля 500 унутраных рэйсаў. Без святла засталіся сотні людзей - пад цяжарам снегу ў шасці прэфектурах абарваліся лініі электраперадачы. Стыхія не абышла і субтрапічны востраў Асіма, дзе мясцовыя жыхары не бачылі снегу апошнія 115 гадоў. А ў Паўднёвай Карэі другія суткі запар адмяняюцца авіярэйсы на востраве Чэджу, дзе размешчаныя папулярныя курорты. Востраў апынуўся пад густым покрывам снегу пасля самых моцных за некалькі дзесяцігоддзяў снегападаў. Тысячы адпачывальнікаў не могуць паляцець дахаты.