У паўднёвакарэйскіх кафэ з'явіўся робат-барыста

25 мая 2020
Паўднёвакарэйскія кафэ папоўніліся новым персаналам. Тут каву і пірожныя пачалі разносіць робаты. Гаспадары першай такой установы ўпэўніваюць - гэта ідэальны спосаб прытрымлівання дыстанцыі: кліентам няма патрэбы асцерагацца афіцыянтаў, а афіцыянту - кліентаў. Робат замяняе таксама бармэна! Ён умее гатаваць каля дзясятка відаў кавы! Усяго інжынеры з мясцовага ўніверсітэта абяцаюць выпусціць да канца года каля 30 робатаў-барыста.