У ПАР уласную выставу адкрыла парася-мастак

19 января 2018

Жывёліне за любоў да абстрактнага мастацтва ўжо далі мянушку Пігкасо, а кошт яе карцін дасягае трох тысяч долараў. Пасля Кейптаўна выстава адправіцца ў Лондан, Парыж, Берлін і Амстэрдам. Гаспадыня жывёліны не хавае гонару за свайго гадаванца. Некалькі гадоў таму жанчына выратавала парася ад смерці на ферме ў Паўднёвай Афрыцы. Частку выручкі ад карцін яна ахвяруе фондам дапамогі жывёлам.