Сёння ў ПАР абвешчаць прысуд па адным з самых гучных і драматычных судовых працэсаў апошняга часу. Легендарнаму спартсмену Оскару Пісторыусу, прызнанаму вінаватым у ненаўмысным забойстве сваёй сяброўкі Рывы Стынкамп, пагражае да 15 гадоў зняволення. Зрэшты, атлет, які атрымаў мянушку Той, хто бяжыць па лязе брытвы, можа застацца на волі. Той жа артыкул прадугледжвае адтэрмінаваны прысуд і буйны штраф. Плануецца, што судовы разгляд, які доўжыцца ўжо 20 месяцаў, завершыцца 16 кастрычніка. Трагедыя адбылася ў лютым мінулага года. Спартсмен некалькі разоў стрэліў у дзверы ваннага пакоя, за якімі знаходзілася яго дзяўчына. Паводле слоў Пісторыуса, ён прыняў яе за рабаўніка. Пракурор спрабаваў даказаць, што забойства было наўмыснае. Але суддзя не знайшла для гэтага дастатковых падстаў.














