У Емене пачалася наземная аперацыя кааліцыі арабскіх краін

4 мая 2015

У Емене, як паведамляюць сусветныя СМІ, пачалася наземная аперацыя кааліцыі арабскіх краін. Не меней за 20 замежных вайскоўцаў высадзіліся ў Адэне для правядзення разведвальнай аперацыі. На падыходзе яшчэ адна група войскаў кааліцыі. Такія падрабязнасці Франс-Прэс паведамляе са спасылкай на неназванага прадстаўніка ўрада Емена. Раней у СМІ ўжо з'яўляліся паведамленні пра пачатак наземнай аперацыі міжнародных сіл у Емене, аднак тады гаворка ішла пра дапамогу ў эвакуацыі мірных жыхароў. Дагэтуль кааліцыя арабскіх краін  толькі нанасіла авіяўдары па пазіцыях паўстанцаў-хусітаў.