У Емен упершыню пасля зняцця блакады трапіла судна

27 ноября 2017

У Емен упершыню пасля зняцця блакады, якая ўключала забарону на доступ у краіну любых грузаў, трапіла судна. На яго борце знаходзілася 5 з паловай тысяч тон гуманітарнай дапамогі. За два дні да гэтага ў аэрапорт сталіцы Саны былі дастаўлены амаль два мільёны доз прышчэпак супраць дыфтэрыі, коклюшу, сухот, пнеўманіі і менінгіту. Гэта дазволіць правесці вакцынацыю 600 тысячам дзяцей. Нагадаем, ваенны канфлікт у Емене працягваецца з 2014 года. У лістападзе кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй перакрыла межы Емена ў адказ на пуск ракеты ў бок Эр-Рыяда. Зараз у краіне крытычная сітуацыя. 20-ці мільёнам чалавек патрэбна гуманітарная дапамога, з іх 7 мільёнаў знаходзяцца на грані голаду.