У Яраслаўлі ў пяціпавярховым доме абрынуўся ўвесь пад'езд

16 февраля 2016

Тэрміновая навіна - з Расіі. У Яраслаўлі ў пяціпавярховым доме абрынуўся ўвесь пад'езд з-за выбуху бытавога газу. На месцы надзвычайнага здарэння ўжо працуюць ратавальнікі. Тут было 10 кватэр, дзе пражывала 40 чалавек. Лёс большасці з іх невядомы. Паводле звестак на гэтую гадзіну, з-пад завалаў атрымалася выцягнуць чацвярых выжыўшых і аднаго загінуўшага. Зараз ёсць пагроза далейшага абвальвання. У якасці адной з прычын выбуху разглядаюць няспраўнасць газавага абсталявання.