У японскім горадзе Мацуэ прайшоў міні-парад пінгвінаў, прысвечаны надыходзячаму Раству

6 декабря 2018

Сёлета ў ім прынялі ўдзел 5 ластакрылых у касцюмах Санта-Клауса. Іх суправаджала працаўніца парку, якая кіравала парадам пры дапамозе шчоткі з доўгай ручкай. Cудзячы па здымках і відэа ў сацсетках, пінгвіны з'яўляюцца папулярнымі птушкамі ў мясцовым заапарку, і іх рэгулярна святочна апранаюць у гонар розных мерапрыемстваў і проста дзеля забаўкі наведвальнікаў. Калядныя парады ў Мацуэ будуць праходзіць зараз штодня да 25 снежня.