Штогадовая сустрэча лідараў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі праходзіць у гэты раз на востраве Касікадзіма - за 300 кіламетраў ад Токіа. Яе ўдзельнікі абмеркавалі валатыльнасць на фондавых рынках, а таксама пытанні, звязаныя з пагрозай тэрарызму і цэны на сыравіну. Не засталіся без увагі і такія актуальныя тэмы, як змяненне клімату і міграцыйны крызіс. У прыватнасці, улады Японіі плануюць патраціць каля 6 мільярдаў долараў на адукацыю, навучанне і стварэнне рабочых месцаў на Блізкім Усходзе. Токіа абяцае таксама аказаць фінансавую падтрымку ў сферы школьнай адукацыі ў дзяржавах Афрыкі і Паўднёвай Азіі.
У Японіі завяршыўся першы дзень саміту "Вялікай сямёркі"
26 мая 2016













