У Японіі ў паветры загарэўся пасажырскі самалёт

21 декабря 2019
Надзвычайнае здарэнне ў Японіі. Пасажырскі самалёт, які ляцеў у Токіа, загарэўся прама ў паветры. Рухавік пачаў дыміцца неўзабаве пасля ўзлёту. Пілоты прынялі рашэнне вярнуцца ў аэрапорт Фукуока. На борце знаходзіліся 270 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Ніхто не пацярпеў.