У Японіі выкрадзены брыльянт коштам $1,8 млн

25 октября 2019
Загадкавае злачынства ў Японіі. Там з выставы выкрадзены брыльянт  вагай  50 карат! А прыкладны  кошт такога каменя складае  2 мільёны долараў. Якім чынам  прапаў брыльянт,  няясна. Згубу выявіў персанал выставы. Вітрына, дзе знаходзіўся каштоўны камень, апынулася незачыненай.  Загадкавы злодзей не пакінуў ніякіх слядоў і не трапіў на камеры відэаназірання.