У Японіі стыхія забрала жыцці 37-мі чалавек

16 апреля 2016

У Японіі расце колькасць ахвяр серыі разбуральных землетрасенняў. Паводле апошніх звестак, стыхія забрала жыцці 37-мі чалавек. Яшчэ паўтары тысячы атрымалі раненні. Стан сама меней 80-ці з іх вельмі цяжкі. Нагадаем, эпіцэнтр падземных штуршкоў прыйшоўся на востраў Кюсю. Там абваліліся дзясяткі будынкаў, разбураныя масты, узнікла некалькі пажараў. На месцы трагедыі суткамі працуюць звыш 15-ці тысяч ратавальнікаў.

Сіндза Абэ, прэм'ер-міністр Японіі: "Апошняе землетрасенне, па ўсёй бачнасці, прывяло да разбурэнняў на дастаткова шырокай тэрыторыі. Я даручыў адпаведным ведамствам зрабіць усё магчымае, каб ацаніць урон, нанесены стыхіяй, і ў першую чаргу разгарнуць выратавальныя аперацыі ў раёнах, якія найбольш пацярпелі ад яе. Таксама ўся дакладная інфармацыя наконт наступстваў землетрасення павінна быць своечасова паведамленая грамадскасці".

Землетрасенні ў Японіі працягваюцца ўжо два дні запар. Зафіксавана каля 240 падземных штуршкоў. Магнітуда самага магутнага з іх склала 7,3. Метэаролагі папярэдзілі насельніцтва рэгіёна аб надыходзячых ліўнях. Яны могуць выклікаць апоўзні і новыя разбурэнні.