У Японіі стартуе двухдзённы саміт "Вялікай сямёркі"

26 мая 2016

Штогадовая сустрэча лідараў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі праходзіць на востраве Касікадзіма за трыста кіламетраў ад Токіа. У краіне дзейнічаюць небывалыя меры бяспекі. Каля сотні тысяч паліцэйскіх сочаць за парадкам з зямлі, вады і паветра. На парадку дня ў лідараў G-7 - сітуацыя на Блізкім Усходзе, у Паўднёва-Кітайскім моры, ва Украіне, а таксама ядзерная праблема КНДР і тэма нераспаўсюджання ядзернай зброі.