У Японіі згарэла больш за паўтары сотні дамоў

23 декабря 2016

У Японіі буйны пажар. Ад узгарання ў кітайскім рэстаране на захадзе вострава Хансю згарэла больш за паўтары сотні дамоў. Пажарнікі 10 гадзін змагаліся з агнём. Працу ўскладняў моцны вецер - яго парывы дасягалі 24 метраў за секунду. Ад гэтага месцамі агонь паднімаўся на вышыню да 300 метраў. У выніку пажару  8 чалавек атруціліся чадным газам. З зоны бедства ратавальнікі эвакуіравалі 750 чалавек. Узгаранне стала найбуйнейшым за апошнія 20 гадоў.