У Японіі праходзяць традыцыйныя купанні малпаў у дзень зімовага сонцастаяння

23 декабря 2015

У Японіі ўся ўвага - да сімвала наступнага года па ўсходнім календары. У заапарку горада Фукуока сабраліся сотні ахвотнікаў паглядзець на традыцыйныя купанні малпаў у дзень зімовага сонцастаяння. З імправізаванага SPA гадаванцы амаль не вылазілі: яны плёскаліся ў вадзе цэлымі сем'ямі, заплюшчваючы вочы ад задавальнення. У Японіі існуе старажытны звычай прымаць у дзень зімовага сонцастаяння гарачую ванну з сокам юдзу - плоду з сям'і цытрусавых. Гэта павінна дапамагчы перажыць халодную зіму без хваробаў.