У Японіі праходзіць эвакуацыя пасажыраў старэчага ўзросту з круізнага лайнера Diamond Princess

14 февраля 2020
Борт стаіць  на каранціне ў порце Ёкагама. Судна пакідаюць пажылыя людзі ва ўзросце ад 80-ці гадоў. Як заявілі ўлады, "працяглае знаходжанне на караблі такіх пасажыраў можа выклікаць у іх абвастрэнне хранічных захворванняў і пагражаць здароўю". Нагадаем, лайнер з-за ўспышкі  каранавіруса знаходзіцца на каранціне да 19 лютага. Агульны лік заражаных - 219  чалавек. 

Раней стала вядома, што COVID-19 прывёў да першага смяротнага канца  ў Японіі. Памерла 80-гадовая жанчына, шпіталізаваная  некалькі дзён назад.