У Японіі папрасілі не крычаць

9 июля 2020
Ва ўмовах жыцця з каранавірусам мяняць звычкі прыходзіцца і ў парках забаў. На амерыканскіх горках у Японіі забаранілі крычаць! Маўляў, так павышаецца рызыка распаўсюджвання інфекцыі. А каб гэта наглядна прадэманстраваць, два топ-менеджары парку ў поўнай цішыні з тварамі, на якіх не было ніякіх эмоцый, пракаціліся на атракцыёне.

Відэа заканчваецца заклікам крычаць толькі ў сваім сэрцы.