71 год таму ў 8 гадзін 15 хвілін раніцы па мясцовым часе ЗША скінулі атамную бомбу на гэты японскі горад. Тады загінулі каля 140 тысяч чалавек толькі за першыя паўгода. У Хірасіме ў Мемарыяльным парку міру сёння прайшлі жалобна-памятныя мерапрыемствы. Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выступіў перад прысутнымі. Ён адзначыў, што сусветная супольнасць не павінна дапусціць паўтору трагедыі Хірасімы і Нагасакі.













