У Японіі плануюць адкрыць аздараўленчыя лагеры

19 октября 2013

У Японіі плануюць адкрыць аздараўленчыя лагеры па прыкладзе нашай краіны. Гэта сёння заявілі прадстаўнікі японскай арганізацыі Орс айдэнціці проджэкт, якія прыбылі ў Мінск напярэдадні. Арганізацыя ажыццяўляе праекты, звязаныя з прасоўваннем ідэй міру ва ўсім свеце. Асноўны акцэнт зроблены на аздараўленні дзяцей, пацярпелых у выніку аварыі на Фукусіме. Японцаў цікавіць наш вопыт у гэтай галіне.


Нагадаем, за апошнія гады Беларусь прымала некалькі груп дзяцей. Спецыяльны курс аздараўлення пацярпелыя ў выніку аварыі на японскай АЭС праходзілі ў аздараўленчым лагеры Зубраня.