У Японіі адзначылі Дзень дзяўчынак - Хіна мацуры

4 марта 2014
Самай яркай падзеяй традыцыйна стала Вялікае свята лялек, якое прайшло ў японскім горадзе Кацуура. Сёлета яго арганізатары сабралі ў адным месцы адразу 23 тысячы фігурак з фарфору, пластыка і паперы. У даўніну ў Японіі было прынята ў Дзень дзяўчынак пускаць па рацэ лялек з саломы, адпускаючы з імі ўніз па плыні ўсе негатыўныя эмоцыі, назапашаныя за год.