У Японіі вызначыліся з імёнамі талісманаў Алімпіяды і Паралімпіяды 2020 года

23 июля 2018

Дзве пацешныя фігуркі - Мірайтава і Самэйці - маюць сімвалічнае значэнне. Паводле слоў арганізатараў Гульняў, талісманы сімвалізуюць спадзяванне, пераадоленне перашкод, а таксама духоўную і фізічную сілу атлетаў. Назвы выбралі вучні японскіх малодшых класаў з дапамогай галасавання.