У Японіі каля 600 чалавек правялі ноч у цягніку, які захраснуў на шляху ў снежных намецях

12 января 2018

Састаў накіроўваўся з Ніігаты ў Нагаоку і спыніўся паміж дзвюма станцыямі, да кожнай з якіх было каля 300 метраў. Людзі не адважыліся выходзіць на вуліцу і дабірацца самастойна. Да раніцы ім даставілі ваду і ежу. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што некалькі чалавек паскардзіліся на дрэннае самаадчуванне і былі шпіталяваныя.