У Японіі аб'яўлены склад новага ўрада

3 сентября 2014

У новым Кабміне адзінаццаць міністраў. Сярод іх пяць жанчын. Шэсць міністраў свае месцы ва ўрадзе захавалі. Новы склад пачне выконваць абавязкі пасля афіцыйнай цырымоніі ў Імператарскім палацы. Нагадаем, гэтай раніцай папярэдні ўрад Японіі выканаў патрабаванне прэм'ер-міністра Сіндза Абэ і падаў у адстаўку. Паведамляецца, што роспуск Кабміна - асабістая ініцыятыва Абэ, накіраваная на актывізацыю ролі жанчын у палітычным і эканамічным жыцці краіны. Адзначым, Кабінет міністраў Японіі, які склаў свае паўнамоцтвы, стаў самым доўгажывучым за ўсю пасляваенную гісторыю краіны. Ён не мяняўся са снежня 2012 года.